2013-06-02 14:14:14

Папа: дзяліцца тым немногім чым з’яўляемся і што маем (поўны тэкст)


RealAudioMP3 Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста патрабуе ад нас навяртання да веры ў Божы Провід, здольнасці дзялення, тым нямногім, чым з’яўляемся і што маем і ніколі не закрывацца ў сябе. На гэта звярнуў увагу папа Францішак перад традыцыйнай нядзельнай малітвай “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра 2 чэрвеня. У сваім кароткім разважанні Пантыфік пахіліўся над евангельскім апавяданнем пра цуд памнажэння хлябоў. “Дарагія браты і сёстры, добры дзень! – прывітаў сабраных Папа – У мінулы чацвер, мы святкавалі ўрачыстасць “Corpus Domini”, якая ў Італіі і іншых краінах перанесена на гэту нядзелю. Гэта свята Эўхарыстыі, сакрамэнта Цела і Крыві Хрыста. Евангелле прапануе нам апавяданне пра цуд з хлябамі (Лк 9,11-17); я бы хацеў пахіліцца над адным аспектам, які мяне асабліва ўразіў і прымусіў да разважання. Мы знаходзімся на беразе Галілейскага возера, набліжаецца вечар; Езус турбуецца за вялікую колькасць людзей, якія ўжо на працягу многіх гадзін знаходзяцца з Ім: іх тысячы і яны галодныя. Што рабіць? Таксама і вучні разумеюць праблему, і кажуць Езусу: “Адпусцім людзей”, каб пайшлі ў навакольныя вёскі і знайшлі сябе ежу. Езус, аднак, кажа: “Вы дайце ім есці”. Вучні засталіся здзіўленымі і адказалі: “У нас няма больш пяці хлябоў і дзвюх рыбін”, што азначае: гэтага, хіба хопіць толькі нам самім.

Езус добра ведае, што рабіць, але хоча заахвоціць вучняў, хоча навучыць іх. Паводзіны вучняў, гэта паводзіны чалавека, які шукае рэалістычнага вырашэння, які не стварае многа праблем: казалі, адпусціць людзей – кожны няхай паклапоціцца пра сябе, як зможа, Ты і так зрабіў для іх шмат: прапаведваў, аздраўляў хворых... “Адпусцім людзей”.

Пазіцыя Езуса цалкам адваротная, яна прадыктавана яго адзінствам з Айцом і спачуваннем народу. Гэту міласэрнасць Езус мае да ўсіх нас: Езус адчувае нашы праблемы, слабасці, патрэбы. Пра гэтыя пяць хлябоў Езус падумаў: вось ён, Провід! З гэтага немногага можна зрабіць неаходнае для ўсіх. Езус цалкам давярае нябеснаму Айцу, ведае, што для Яго ўсё магчыма. Таму кажа апосталам пасадзіць людзей групамі па пяцьдзесят чалавек – гэта не выпадкова, бо азначае, што яны больш не з’яўляюцца натоўпам, але сталі супольнасцю, насычанай хлебам Бога. Затым Ён бярэ хлеб і рыбіны, глядзіць на неба, благаслаўляе іх – тут відавочны зварот да Эўхарыстыі, – дзеліць і дае вучням. Яны раздаюць ... але хлеб і рыбіны не канчаюцца, не канчаюцца! Вось цуд: гэта не толькі памнажэнне, але больш – дзяленне, натхнёнае верай і малітвай. Усе елі і насыціліся: гэта знак Езуса, хлеб Божы для чалавецтва.

Вучні бачылі, але не разумелі добра паслання. Яны, як і натоўп, былі ахоплены энтызіязмам поспеху. Чарговы раз яны наследавалі чалавечую логіку, а не Божую – логіку служэння, любові, веры. Свята “Corpus Domini” патрабуе ад нас навяртання да веры ў Провід, здольнасці дзялення тым нямногім чым з’яўляемся і што маем, ніколі не закрывацца ў сябе”.

На заканчэнне свайго разважання Папа звярнуўся да вернікаў з заклікам: “Папросім нашу Маці Марыю, каб дапамагла ў гэтым навяртанні, па-сапраўднаму больш наследаваць таго Езуса, якога шануем у Эўхарыстыі. Няхай будзе так”.








All the contents on this site are copyrighted ©.