2013-06-02 15:05:52

Пантыфік: вайна – гэта суіцыд чалавецтва


RealAudioMP3 “Вайна – гэта суіцыд чалавецтва, таму што забівае сэрца і любоў”, - сказаў папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Доме св. Марты, якую цэлебраваў 2 чэрвеня ў прысутнасці некаторых італьянскіх вайскоўцаў, а таксама сваякоў вайскоўцаў загінуўшых і параненых на працягу апошніх 4-5 гадоў, пры выкананні міратворчых місій, пераважна ў Афганістане. У сваёй гаміліі Папа адзначыў, што вайна нараджаецца з нянавісці, зайздрасці, жадання ўлады. Ён задаўся пытаннем: чаму “вялікія гэтай Зямлі, хочуць вырашаць праблемы з дапамогай войнаў?”. “Таму што грошы для іх важней за людзей. Менавіта гэта: акт веры ў грошы, ідалы нянавісці, ідалы, які вядуць да забойства брата, забойства любові. Мне ўзгадваюцца словы нашага Бога Айца да Каіна, які з зайздрасці, забіў свайго брата: “Каін, дзе твой брат”. Мы таксама сёння можам пачуць гэты голас: наш Бог Айцец, які плача, над гэтым нашым вар’яцтвам, пытаецца ўсіх нас: “Дзе твой брат?”; кажа магутным гэтай Зямлі: “Дзе ваш брат?”. Што вы нарабілі!”, - сказаў Пантыфік.

Святы Айцец падкрэсліў, што прычынамі войнаў заўсёды з’яўляюцца грахі. У першую чаргу, грэх ідалапаклонства, прынясення людзей на алтар улады, іх ахвяраванне. Ён заклікаў маліцца да Пана і быць упэўненымі, што Ён выслухае і дасць кожнаму духа суцяшэння.








All the contents on this site are copyrighted ©.