2013-05-31 14:20:19

Папа прыме ўдзел у ружанцовай малітве на плошчы св. Пятра


RealAudioMP3 31 мая ў 20.00 папа Францішак прыме ўдзел у ружанцовай малітве, якая пройдзе на плошчы св. Пятра, на заканчэнне месяца мая, па традыцыі прысвечанага Найсвяцейшай Панне Марыі. Малітву ўзначаліць кардынал Анджэла Камастры, архібрэзбітэр ватыканскай базылікі. Пасля яе заканчэння Папа пазнаёміць вернікаў з кароткім разважаннем і удзеліць апостальскае благаслаўленне. Гаворачы пра важнасць падзеі, у інтэрв’ю агенцтву “SIR”, кардынал Камастары падкрэсліў, што папа Францішак мае асаблівую любоў да Маці Божай і нагадаў, што Святы Айцец ужо тры разы з пачатку свайго пантыфіката наведаў рымскую базыліку Санта Марыя Маджорэ. Іерарх таксапа падкрэсліў, што на пачатку месяца мая папа Францішака заклікаў вернікаў маліцца на ружанцы “ў сям’і, з сябрамі і у парафіях”, таму што супольная малітва робіць сямейнае жыццё мацнейшым.








All the contents on this site are copyrighted ©.