Ватыкан: з’явіцца паштовая марка з выявай Яна ХХІІІ
12 чэрвеня Ватыканская
пошта выпусціць паштовую марку наміналам 85 еўрацэнтаў з нагоды 50-й гадавіны з дня
смерці папы Яна ХХІІІ. На ёй будзе змешчана выява “Добрага Папы”, які благаслаўляе
вернікаў на фоне купала базылікі св. Пятра. Пра гэта гаворыцца ў спецыяльным паведамленні
ватыканскага Нумізматычна-філатэлістычнага аддзела. Маркі будуць прадавацца, як асобна
так і па 9 экзэмпляраў размешчаных на адным лісце. Па краях яго, будуць напісаны словы
са славутай “луннай прамовы” Яна ХХІІІ прамоўленай у 1962 г. з нагоды адкрыцця ІІ
Ватыканскага Сабора. У ёй Пантыфік заклікаў вернікаў: “Ідзіце дамоў, пацалуйце сваіх
дзяцей і скажыце, што гэта пацалунак Папы”. Новая марка выйдзе тыражом у 900 тыс.
экзэмпляраў.