2013-05-30 11:27:08

Святы Пасад заклікаў забяспечыць права да ўсеагульнага доступу да вады


RealAudioMP3 Гарантаванне ўсім на планеце харчовай бяспекі, водазабеспячэння, санітарыі і здароўя, з’яўляецца “не толькі відавочнай неабходнасцю, але і маральным імператывам”, падкрэсліў арцыбіскуп Фрэнсіс Чулікат, пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый падчас пасяджэння Рабочай групы па мэтах устойлівага развіцця, якія ААН пастанавіла асягнуць да 2015 годзе. З кожным годам узрастае колькасць ахвяр голаду і недаядання, што спалучана з такімі захворваннямі, як СНІД, малярыя і туберкулёз, заўважыў ватыканскі дыпламат. “Амаль мільярд нашых братоў” ідуць “спаць галоднымі кожны дзень”, дадаў ён.

“Скандалам” назваў арцыбіскуп “маральны і гуманітарны крызіс”, вынікам якога з’яўляецца спекулятыўная фінансавая палітыка і недапушчэнне да рынкаў вытворцаў з краін, якія развіваюцца. Па-сапраўднаму “гратэскным відовішчам” - адзначыў прадстаўнік Святога Пасаду - з’яўляецца знішчэння прадуктаў харчавання ў мэтах захавання высокіх коштаў на рынку для вытворцаў, у першую чаргу з развітых краін . Іерарх назваў гэта “недобрасумленнай практыкай”, мэтай якой з’яўляецца эканамічны прыбытак, які на сваёй скуры адчуваюць тыя, хто памірае ад голаду. Пры такім падыходзе, падкрэсліў арцыбіскуп Чулікат, “мы не можам сабе ўявіць пабудова больш квітнеючага і багатага свету”.

Яшчэ адной тэмай з’яўляецца праблема пітной вадой і санітарыі, што павінна быць гарантавана ўсім, як “усеагульнае права чалавека”, у той час як сёння, - заявіў пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы - больш за 800 млн. чалавек не маюць доступу да водных рэсурсаў, а мільёнам іншых не гарантавана бяспечнае і сітэматычнае карытанне імі. Адсюль, таксама надзённая неабходнасць стварэння “кампетэнтных органаў на рэгіянальным і транснацыянальным узроўнях для сумеснага, комплекснага і справядлівага кіравання агульнымі рэсурсамі, такімі як вада, а таксама для вызначэння асабістай, прававой і фінансавай адказнасці тых, хто замінае і перашкаджае доступу да пітной вады для ўсіх, адзначыў ватыканскі дыпламат.







All the contents on this site are copyrighted ©.