2013-05-29 16:31:40

Святы Пасад занепакоены дыскрымінацыяй хрысціян у Еўропе


RealAudioMP3 Дыскрыміннацыя ў дачыненні да хрысціян “павінна разглядацца як сур’ёзная пагроза для ўсяго грамадства” і з ёй трэба змагацца такім жа чынам, як і “з антысемітызмам і ісламафобіяй”, - падкрэсліў біскуп Марыё Тоза, сакратар Папскай рады “Iustitia et Pax”. 21-22 мая ў Тыране праходзіла канферэнцыя АБСЕ на тэму талерантнасці, у якой іерарх прымаў удзел. Прадстаўнік Апостальскай Сталіцы адзначыў, што колькасць выпадкаў неталерантнасці і дыскрымінацыі ў дачыненні да хрысціян у Еўропе не толькі не зменшылася, але і значна ўзрасла. “Хрысціянам падчас публічных дэбатаў, і ўсё часцей ў судах, нагадваюць, што яны могуць верыць ў што хочуць у сваіх дамах і ў сваіх думках, могуць спраўляць культ у сваіх уласных касцёлах, але не павінны дзейнічаць паводле сваіх перакананняў у публічных месцах”, - адзначыў ватыканскі іерах. Гэта, паводле яго, знак сапраўднага абмежавання рэлігійнай свабоды.

Біскуп звярнуў увагу на тое, што у Еўропе нядаўна мелі месца шматлікія выпадкі звальнення людзей з працы за тое, што яны жадалі дзейнічаць у адпаведнасці са сваім хрысціянскім сумленнем. З-за гэтага некаторыя грамадзяне еўрапейскіх краін “былі вымушаны выбіраць паміж двума спрэчнымі рашэннямі: або адмовіцца ад сваёй веры, супраць свайго сумлення, або адстойваць правы, улічваючы тое, што могуць страціць працу.

Сакратар Папскай рады нагадаў аб шматлікіх актах вандалізму ў месцах культу, што з’яўляецца “сур’ёзнай пагрозай для грамадства” і таму, паводле ватыканскага іерарха, патрабуе хуткага ўмяшання з боку еўрапейскага кіраўніцтва.








All the contents on this site are copyrighted ©.