2013-05-28 13:22:23

Святы Айцец пра кар’ерыстаў у Касцёле


RealAudioMP3 Якую ўзнагароду мы атрымаем за тое, што пайшлі за Табой? Гэтым пытаннем Пятра у бок Езуса распачаў сваю гамілію папа Францішак падчас ранішняй св. Імшы 28 мая. Пантыфік адзначыў, што яно тычыцца жыцця кожнага хрысціяніна. Езус, заўважыў Папа, адказаў, што Яго паслядоўнікі будуць мець “шмат цудоўных рэчаў”, але яны будуць звязаны “з пераследам”. Шлях Пана, працягнуў ён, “уяўляе сабой спосаб “прыніжэння”, дарогу, якая заканчваецца на Крыжы”. Менавіта таму, дадаў Святы Айцец, “заўсёды будуць цяжкасці”, “пераслед”. Яны будуць заўсёды, “таму што Хрыстус прайшоў гэтай дарогай перад намі”. Францішак папярэдзіў, што “калі хрысціянін не адчувае ніякіх цяжкасцяў у жыцці” – “штосьці не так”. Гэта сведчыць аб тым, што чалавек з’яўляецца “вялікім сябрам духа гэтага свету”. Такая спакуса навісае над кожным хрысціянінам, адзначыў Пантыфік.

Многія паслядоўнікі Хрыста кажуць сабе: “Наследаваць Езуса, так, але да пэўнай мяжы; наследаваць Езуса як культурную форму: я хрысціянін, я нашчадак гэтай культуры...”, - адзначыў Папа і дадаў, што пры такім падыходзе, сапраўды, чалавек можа “падняцца вышэй, каб мець больш улады”, але не гэта шлях Хрыста. Святы Айцец з жалем заўважыў, што многія выкарыстоўваюць Езуса, каб зрабіць кар’еру і дабіцца поспеху ў рамках Касцёла. Езус жа са свайго боку прапануе Пятру іншую кар’еру, пераслед і крыж, а таксама любоў, нагадаў Францішак.

Дух гэтага свету не любіць цярпення, заўважыў Папа, але для хрысціяніна цярпенне, гэта сапраўдная ласка, якую варта прасіць у Хрыста, каб ісці па Яго шляху.







All the contents on this site are copyrighted ©.