2013-05-28 11:52:11

Папа моліцца за паспяховае правядзенне Эўхарыстычнага кангрэсу


RealAudioMP3 Папа Францішак моліцца за поспех Эўхарыстычнага кангрэсу, які пройдзе 5-9 чэрвеня ў Кёльне. Пантыфік паведаміў аб гэтым арганізатарам форума пасля агульнай аўдыенцыі ў мінулую сераду. Навінай падзяліўся 27 мая сакратар агульнагерманскага кангрэса Роберт Кляйнэ на адкрыцці Цэнтра акрэдытацыі ўдзельнікаў мерапрыемства. Святы Айцец папрасіў таксама, каб сабраныя ў Кёльне маліліся за яго. Папе быў уручаны мяшочак з насеннем, як напамін аб біблійнай цытаце: “Што чалавек пасее, тое і пажне”. Эўхарыстычны кангрэс пад дэвізам “Пане, да каго мы пойдзем?” арганізавала Канферэнцыя Біскупаў Германіі, а гаспадаром выступіла Кёльнская архідыяцэзія. У фокусе форума – Эўхарыстыя, як цэнтральны сакрамэнт Каталіцкага Касцёла. Па прыкладзе сусветных дзён моладзі, якія праходзілі ў Кёльне летам 2005 г., тут плануюцца набажэнствы, рэлігійныя дыскусіі, начныя чуванні, лекцыі і канцэрты.

Кангрэс стане не толькі рэлігійным, але і грамадскім мерапрыемствам. На адкрыцці Цэнтра акрэдытацыі прысутнічаў мэр Кёльна Манфрэд Вольф, які разрэзаў сімвалічную чырвоную стужку. Ён назваў форум адным з самых значных у гісторыі горада і выказаў надзею, што падчас Кангрэсу будзе панаваць такая ж атмасфера, як і падчас Сусветных дзён моладзі ў 2005 г.

Падчас правядзення форума, вечерамі, у Кёльскім саборы будзе адбывацца адмысловая светлавая пастаноўка пад назвай “Lux eucharistica”. Гэта прадстаўленне, якое будзе пераплецена з музыкай і спевамі, ужо выклікала вялікую зацікаўленасць удзельнікаў і жыхароў горада.

Кіраўнік праекту Герман-Ёзэф Ёханс выказаў задавальненне колькасцю зарэгістраваных на форуме. Свой удзел ужо заявілі 25 тыс. асоб, чакаецца, што ў наступныя дні іх колькасць значна ўзрасце за кошт вялікіх груп пілігрымаў з усёй Германіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.