2013-05-28 15:06:30

Кардынал Равазі аб эканоміцы, дабрабыце і шчасці


RealAudioMP3 Адмовіцца ад віртуальных фінансавых гульняў у эканамічнай дзейнасці рэкамендаваў кардынал Джанфранка Равазі на рымскай канферэнцыі, прысвечанай дабрабыту з пункту гледжання эканомікі. Прадстаўнік Святога Пасаду нагадаў заклік папы Францішка аб неабходнасці вярнуцца да сапраўднай эканомікі і яе антрапалагічнай складаючай. Старшыня Папскай рады па культуры адзначыў, што шчасце – не матэрыяльная катэгорыя. Эканамісты ўсё больш усведамляюць, што, каб вымерыць узровень дабрабыту, не дастаткова ўлічваць выключна фінансавыя крытэрыі і правілы рынку. “Буйныя гульцы з Уол-Стрыт не маюць чалавечнасці і этыкі. Для іх эканоміка – гэта толькі халодная тэхніка, якая адносіцца больш да віртуальнасці, чым да рэальнасці”, - адзначыў кардынал Равазі на сустрэчы, арганізаванай пасольствамі Коста-Рыкі і Вялікабрытаніі пры Святым Пасадзе, і дадаў, што такія “гульні” “забіваюць людзей і прыводзяць да адчаю цэлыя народы”.

Шчасце – не толькі “матэрыяльная”, але і ўнутраная катэгорыя, якая залежыць ад “культуры, свабоды і міжчалавечых адносін, магчымасці любіць і быць любымі”, - адзначыў кардынал Равазі.








All the contents on this site are copyrighted ©.