2013-05-28 12:21:39

Кардынал Кох чакае актывізацыі дыялогу з пяцідзесятнікамі


RealAudioMP3 Пашырэння экуменічнага дыялогу з пяцідзясятнікамі чакае старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, кардынал Курт Кох, ад папы Францішка. Пантыфік дакладна ведае сітуацыю са сваёй працы ў Буэнас-Айрэсе, бо лацінаамерыканскія евангелічныя рухі растуць сёння асабліва хутка. Развіццё пяцідзесятнікаў у свеце, гэта вялікі выклік для Каталіцкага Касцёла, паколькі ставіць перад ім новыя тэалагічныя пытанні, сказаў кардынал Кох нямецкаму каталіцкаму агенцтву “KNA”. Ватыканскі іерарх прыняў удзел у выходныя ў сустрэчы экуменічнай ініцыятывы “Unita dei Cristiani” у нямецкім Охзэнхаузэн.

У цэлым, старшыня Папскай рады не чакае ў бліжэйшай будучыні нейкіх “рэвалюцыйных падзей” у экуменічным плане. Ён спадзяецца, аднак, што паміж пратэстантамі і католікамі будуць сумесныя заявы па тэалагічна спрэчных пытаннях адносна сутнасці Касцёла і яго служэння. Але іерарх не ведае, ці яму прыдзецца назіраць гэта “яшчэ на зямлі, ці ўжо на небе”, як адзначыў ён сам.

Кардынал Кох мяркуе, падобна як і яго папярэднік на пасадзе старшыні ватыканскай дыкастэрыі, кардынал Вальтэр Каспер, што ў часы папы Францішка адбудуцца змены ў структурах Святога Пасаду і Ватыкана. Ён выказаў надзею, што ў будучыні палепшыцца сувязь і ўзаемадзеянне паміж органамі Рымскай курыі. Па словах кардынала Коха магчымыя рэформы і новаўвядзенні ўспрымаюцца ў Ватыкане “скарэй з надзеяй, чым са страхам”.







All the contents on this site are copyrighted ©.