2013-05-26 12:16:33

Папа: Найсвяцейшая Тройца не з’яўляецца прадуктам чалавечага мыслення


RealAudioMP3 Святы Айцец разважаў 26 мая аб таямніцы Найсвяцейшай Тройцы. Ён падкрэсліў вызначальны характар веры ў Трыадзінага Бога ў жыцці кожнага католіка і важнасць Яго пастаяннага пазнання і спасцігання. На пачатку сваіх разважанняў перад малітвай “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра Пантыфік папрасіў вернікаў “маліцца за яго пастырскае служэнне для Касцёла”, якое, паводле яго, “мае місію старшынства ва ўніверсальнай любові”. “Сёння, Нядзеля Найсвяцейшай Тройцы. - сказаў Папа, - Святло Вялікадня і Пяцідзесятніцы абнаўляюць у нас кожны год радасць і цуд веры. Мы вызнаём, што Бог не з’яўляецца чымсьці нявызначаным, Бог не з’яўляецца нейкай субстанцыяй, Ён канкрэтны, не абстрактны, Ён мае імя: “Бог ёсць любоў”. Не любоў сентыментальная, эмацыйная, але любоў Айца, які з’яўляецца крыніцай кожнага жыцця, любоў Сына, які памёр на крыжы і ўваскрос, любоўю Духа, які абнаўляе чалавека і свет. І думаць, што Бог ёсць любоў, гэта так цудоўна, гэта вучыць нас любіць, дарыць сябе іншым, як Езус даў нам Сябе і ідзе з намі. Гэта той Езус, які ідзе з намі па дарозе жыцця.

Найсвяцейшая Тройца не з’яўляецца прадуктам чалавечага мыслення, з’яўляецца асобай, у якой Бог явіў Сябе, не з вяршыні нейкай кафедры, але ідучы побач з чалавецтвам. Гэта Езус, што явіў нам Айца і абяцаў Святога Духа. Бог ішоў са сваім народам у гісторыі ізраільцян і Езус заўсёды ішоў з намі і абяцаў нам Святога Духа, які з’яўляецца агнём, які навучыць нас усяму, што мы не ведаем, які знутры кіруе намі, дае нам добрыя ідэі і добрае натхненне.

Сёння мы славім Бога не за пэўную таямніцу, але за Яго самаго, “за Яго велізарную хвалу”, як кажа літургічны гімн. Мы праслаўляем Яго і дзякуем Яму за тое, што Ён ёсць любоў, за тое, што кліча нас увайсці ў абдымкі камуніі з Ім, якой ёсць жыццё вечнае.

Мы складаем наша праслаўленне ў рукі Панны Марыі. Яна, самая пакорная з усіх істот, дзякуючы Хрысту ужо дасягнула мэты зямнога падарожжа: яна ўжо ў славе Тройцы. Таму Марыя, наша Маці, Багародзіца, свеціць для нас як знак, пэўнай надзеі – з’яўляецца Маці надзеі. На нашым шляху, на нашай дарозе, яна застаецца Маці надзеі. Гэта Маці, якая таксама суцяшае нас, Маці суцяшэння, якая суправаджае нас на шляху”, - казаў Святы Айцец.

Як адзначылі арганізацыйныя службы, сёння на плошчы перад ватыканскай базылікай і на вуліцах прылягаючых да яе сабралася рэкордная колькасць вернікаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.