2013-05-25 10:48:28

Біскупы за збліжэнне Паўночнай і Паўднёвай Карэй


RealAudioMP3 Паўночная Карэя афіцыйна прапанавала Паўднёвай Карэі правесці сумесныя мерапрыемствы для адзначэння міжкарэйскага саміту 2000 года, які азнаменаваў пачатак адлігі і збліжэння паміж двума краінамі. Прарывам і “прыкметай таго, што зноў могуць “адчыніцца дзверы надзеі” назвалі гэту ініцыятыву карэйскія біскупы. Асабліва важна тое, што яна зыходзіць ад Паўночнай Карэі. Пазіцыю епіскапата агучыў арцыбіскуп Кванджу Ігін Кім Хі Чжун, старшыня біскупскай камісіі па міжрэлігійным дыялогу і Карэйскай канферэнцыі “Рэлігіі за мір”, арганізацыі, якая аб’ядноўвае мясцовых рэлігійных лідэраў.

“Вядома, сеульскі ўрад заявіў, што расцэньвае прапанову пазітыўна, паколькі гэта ўплывае на пачатак працэсу шчырага збліжэння, а не проста азначае знешняе святкаванне”, - сказаў іерарх. “З нашага боку - працягнуў ён, - мы спадзяемся, што ў бліжэйшы час адновіцца праца па міжрэлігійным дыялогу: мы паслалі ў Пхеньян прапанову аб міжкарэйскай сустрэчы рэлігійных лідэраў, па прыкладзе тых, што праходзілі ў папярэднія гады. Мы спадзяемся атрымаць станоўчы адказ у бліжэйшы час”, - адзначыў паўднёвакарэйскі іерарх.

На саміце 2000 года было заключана гістарычнае пагадненне паміж лідэрамі Паўднёвай і Паўночнай Карэй, якое прадугледжвала эканамічнае супрацоўніцтва, сустрэчы падзеленых сем’яў, аднаўленне дыялогу паміж урадамі. На думку назіральнікаў, прапанова Пхеньяна адзначыць гэту падзею асабліва важная на дадзеным этапе, калі напружанне паміж двума краінамі настолькі высокае.







All the contents on this site are copyrighted ©.