2013-05-23 15:03:06

Святы Айцец паедзе ў Асізі


RealAudioMP3 Папа Францішак 4 кастрычніка 2013 г. наведае Асізі. Аб гэтым 23 мая паведаміла мясцовая дыяцэзія на сваёй інтэрнэт-старонцы. Інфармацыю пацвердзіў таксама кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы. Ліст з паведамленнем аб візіце на імя Біскупа Асізі скіраваў субстытут Апостальскай Сталіцы, арцыбіскуп Анджэла Бэчу. Навіна была з энтузіязмам і падзякай прынята таксама братамі-францішканамі, якія апякуюцца мясцовымі санктуарыямі, і рэгіянальнымі ўладамі, гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Асізскай дыяцэзіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.