2013-05-22 14:03:36

Папа: рабіць дабро – гэта не пытанне веры, гэта абавязак


RealAudioMP3 Пра неабходнасць рабіць дабро і пашыраць культуру сустрэчы казаў 22 мая Святы Айцец. Гэта прынцыпы, якія аб’ядноўваюць усё чалавецтва з яго ідэалагічнымі і рэлігійнымі разнастайнасцямі, нагадаў Папа. Менавіта яны выключаюць магчымасць таго, што хтосьці некалі блюзьнерча скажа, што можна забіваць у імя Бога. “Рабіць дабро і не рабіць зла” – гэта запаведзь прапісана Богам у сэрцы кожнага чалавека, нагадаў папа Францішак падчас ранішняй св. Імшы 22 мая, “мы ўсе абавязаны рабіць дабро”, - падкрэсліў ён. На думку Пантыфіка, гэта адзіны надзейны шлях да міру ў свеце. “Рабіць дабро”, - сказаў Святы Айцец - гэта не пытанне веры”, гэта абавязак, “ідэнтыфікатар”, які Бог даў усім.







All the contents on this site are copyrighted ©.