2013-05-22 13:46:32

Папа заклікаў малітоўна далучыцца да кітайскіх вернікаў


RealAudioMP3 На заканчэнне агульнай аўдыенцыі 22 мая папа Францішак нагадаў, што 24 мая будзе адзначацца ўспамін Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў, якая асаблівым чынам шануецца ў шанхайскім санктуарыі Шэшан. У сувязі з гэтым Пантыфік заклікаў католікаў ва ўсім свеце малітоўна далучыцца да кітайскіх вернікаў, “каб выпрасіць для іх ласку ў Бога з пакорай і радасцю абвяшчаць Хрыста памерлага і ўваскрослага, быць вернымі Касцёлу і Наступніку св. Пятра і штодзённа жыць, служачы сваёй краіне і суграмадзянам, згодна з верай, якую вызнаюць”.








All the contents on this site are copyrighted ©.