2013-05-21 11:40:43

Святы Айцец: сапраўдная ўлада – гэта служэнне


RealAudioMP3 “Для хрысціянана ісці наперад, азначае станавіцца ніжэйшым, як рабіў Езус”, - адзначыў папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Доме св. Марты 21 мая. У сваёй гаміліі Пантыфік паразважаў аб адносінах паміж уладай і служэннем. Ён адзначыў, што “барацьба за ўладу гэта не толькі справа нашых дзён”, але яна пачалася, яшчэ пры Езусе. Папа падкрэсліў, што “у евангельскім ключы Езуса, барацьбы за ўладу ў Касцёле не павінна быць”, таму што сапраўдная улада, гэта тая, якой Езус нас навучыў сваім прыкладам – улада служэння. “Сапраўдная ўлада – гэта служэнне. Як гэта рабіў Ён, які прыйшоў не каб Яму служылі, але каб служыць, і Яго служэнне было менавіта служэннем крыжа. Ён прынізіўся аж да смерці, крыжовай смерці, за нас, каб служыць нам, каб збавіць. У Касцёле няма ніякага іншага шляху, каб ісці наперад. Для хрысціяіна ісці наперад, развівацца, азначае станавіцца інжэй. Калі мы не навучымся гэтаму хрысціянскаму правілу, ніколі, ніколі не зможам зразумець сапраўднага паслання Езуса аб уладзе”, - сказаў Папа.

Пантыфік адзначыў, што ў Касцёле “самы вялікі, гэта той, хто служыць, хто больш знаходзіцца на службе іншым” і гэта з’яўляецца правілам. Паводле Святога Айца, калі ў Касцёле чалавек набывае высокае прызначэнне, гэта азначае, што ён павінен узвысіцца на крыжы і ў прыніжэнні.

Францішак нагадаў пра прыклад св. Ігнацыя Лаёлы, які ў малітве прасіў Бога аб “ласцы прыніжэння”. Гэта, паводле Святога Айца, сапраўдны шлях Езуса, аб якім і кожны вернік павінен прасіць у малітве.








All the contents on this site are copyrighted ©.