2013-05-21 14:39:00

Рыа-дэ-Жанейра: міжрэлігійная сустрэча напярэдадні СДМ


RealAudioMP3 Каля 200 маладых католікаў, яўрэяў і мусульманаў сустрэнуцца напэрэдадані Сусветных дзён моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра. Форум пройдзе 21 ліпеня ў мясцовым Папскім каталіцкім універсітэце. Яны не толькі супольна паразмаўляюць “пра галоўныя рысы сваёй веры”, але таксама “аб канкрэтных дзеяннях на карысць міжрэлігійнага дыялога”, гаворыцца ў спецыяльным паведамленні арганізацыйнага камітэта сусветнага моладзевага форума. Адзначаецца, што маладыя людзі будуць разважаць пра практычнае ажыцяўленне этычных і грамадзянскіх перакананняў, якія нараджаюцца дзякуючы веры.
У рамках сустрэчы, яе удзельнікі пазнаёмяцца з відэафільмамі аб выніках дыялогу ў розных частках свету, аб жыцці моладзі ў розных грамадствах і іх дзейнасці ў розных сферах жыцця. Таксама прадугледжана культурная праграма, у рамках якой адбудуцца прэзентацыі рэлігій.
Ідэя правядзення міжрэлігійнага форума напярэдадні СДМ нарадзілася ў асяродку маладых людзей, якія прадстаўляюць розныя веравызанні і пастаянна сутракаюцца для абмену думкамі і агульных акцый на карысць грамадства.
У рамках СДМ, якія пройдуць з 22 па 28 ліпеня, будзе арганізавана экуменічная сустрэча лідэраў хрысціянскіх канфесій. Месцам яе правядзення стане англіканскі сабор у Рыа-дэ-Жанейра.








All the contents on this site are copyrighted ©.