Праваслаўны Патрыярх заклікаў да павагі рэлігійнай свабоды
Заклік да вызвалення
сірыйскіх мітрапалітаў змяшчаецца ў спецыяльным пасланні праваслаўнага Патрыярха Канстантынопаля
Барталамея І, якое было апублікавана 21 мая, з нагоды 1700-годдзя Міланскага эдыкта.
Гаворачы пра важнасць павагі да рэлігійнай свабоды іерарх выразіў рашучы пратэст супраць
“забойстваў, выкраданняў пагрозаў і незаконных дзеянняў” супраць хрысціян, якія асабліва
часта адбываюцца на Блізкім Усходзе. Гаворачы пра сітуацыю ў Сірыі Патрыярх падкрэсліў,
што не прымае пазіцыю ні аднаго з ваюючых бакоў і заклікае спыніць усе формы насілля
ў адносінах да хрысціян. Таксама Барталамей І звярнуўся да “магутных гэтай зямлі”,
каб спрыялі павазе да асноўных правоў чалавека: на жыццё, годнасць і спакойную будучыню.
Іерарх запэўніў, што будзе падтрымліваць міжрэлігійны дыялог на карысць мірнага вырашэння
канфліктаў у свеце і стварэння атмасферы талерантнасці, прымірэння і супрацоўніцтва
паміж людзьмі розных рэлігій і народаў.