2013-05-21 12:38:14

Папа заклікае да малітвы за ахвяраў тарнада ў ЗША


RealAudioMP3 Папа Францішак далучыўся да болю і перажыванняў жыхароў штата Аклахома ў ЗША, якія пацярпелі ў выніку моцнага тарнада. 21 мая Пантыфік скіраваў твіт-паведамленне ў якім напісаў, што прыбывае “ў блізасці да сем’яў загінуўшых (...) асабліва тых, хто страціў дзяцей малодшага ўзросту”. Адначасова Пантыфік заклікаў вернікаў далучыцца да яго ў малітве за іх. Таксама за ахвяраў гэтага катаклізма Папа маліўся падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Доме св. Марты. Моцны тарнада, які абрушыўся на поўдзень ЗША 20 мая, па папярэдніх дадзеных унёс жыцці каля 90 чалавек, сярод якіх не менш за 20 дзяцей. Паводле СМІ, раненні атрымалі больш за 230 чалавек, некаторыя з якіх знаходзяцца ў бальніцах у крытычным стане. У выніку катаклізма быў амаль цалкам разбураны будынак пачатковай школы і бальніцы, а таксама дзесяткі жылых дамоў у горадзе Мур. Каля 38 тыс. чалавек засталіся без электрычнасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.