2013-05-21 11:06:36

Кс. Ламбардзі абверг інфармацыю некаторых СМІ


RealAudioMP3 Кс. Фэдэрыка Ламбардзі абверг інфармацыю некаторых СМІ адносна таго, што пасля нядзельнай св. Імшы ва ўрачыстасць Спаслання Святога Духа 19 мая папа Францішак здзейсніў малітву экзарцызма над адным з яе ўдзельнікаў. Некаторыя выданні распаўсюдзілі відэазапіс, на якім бачна, як Святы Айцец усклаў рукі на галаву хлопца і засяроджана памаліўся. У каментары да відэа, адзначалася, што Папа здзейсняе абрад экзарцызма. Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы адзначыў, што гэта інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. “Папа, як звычайна гэта робіць, падыйшоў да хворых людзей і проста пачаў інтэнсіўна маліцца над маладым чалавекам, які яму быў прадстаўлены”, - сказаў журналістам кс. Ламбардзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.