Кардынал: Папа заклапочаны сітуацыяй сіцылійскіх сем’яў
Папа вельмі заклапочаны
цяжкай сітуацыяй сіцылійскіх сем’яў, адзначыў арцыбіскуп Сіракузы, кардынал Сальваторэ
Папалардо. Іерарх знаходзіцца ў Ватыкане з візітам “Ad limina Apostolorum” і 20 мая
прыняў удзел у сустрэчы з папам Францішкам. У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё ён падзяліўся
сваімі ўражаннямі ад гэтай сустрэчы. Іерарх распавёў, што Папа асаблівую увагу звярнуў
на неабходнасць таго, каб біскупы былі блізка да сваіх вернікаў. У сувязі з гэтым,
Пантыфік нагадаў свовы, прамоўленыя некалькі тыдняў таму: “майце пах сваіх авечак”.
Сіцылійскі іерарх адзначыў, што Святы Айцец вельмі цікавіўся лёсам сіцылійскіх
сем’яў: як яны жывуць, з якімі праблемамі змагаюцца. У сваю чаргу, біскупы паінфармавалі
Пантыфіка аб эканамічных цяжкасцях, якія часта становяцца вялікай перашкодай ў стварэнні
новых сем’яў.
Акрамя таго, паводле кардынала Папалардо, падчас сустрэчы абмяркоўвалася
складаная крымінагеная сітуацыя на Сіцыліі. “Біскупы не хавалі таго, што крымінальная
ментальнасць існуе сярод нашага насельніцтва і нажаль, распаўсюджваецца ”, - сказаў
кардынал Папалардо.
Іерарх адзначыў, што няглядзячы на скаладанасці, жыхары
Сіцыліі маюць вялікую цікавасць да Касцёла. “Таму мы павінны даваць ім больш яснае
евангельскае сведчанне і да гэтага нас заклікаў Папа”, - падзяліўся кардынал Папалардо.