2013-05-20 10:58:46

Эканаміст: словы Францішка пра рынак, адпавядаюць яго імені


RealAudioMP3 “Хто мае ў сэрцы бедных, мае ў сэрцы таксама і рынак”, - гэтыя словы папы Францішка, прамоўленыя 17 мая падчас цырымоніі прыняцця даверчых грамат некаторых новых паслоў пры Апостальскай Сталіцы, уразілі італьянскага эканаміста і пастаяннага аўтара газеты “Avvenire” прафесара Луіджына Бруні. У інтэрв’ю парталу “Vaticaninsider” ён адзначыў, што гэта была першая прамова папы Францішка не прысвечаная выключна “тэалагічна-духоўным тэмам”. “І першае пытанне, якое ён закрануў тычылася рынку”, - падкрэсліў эканаміст. Бруні звярнуў увагу на тое, што ўвага Пантыфіка да праблем рынка цалкам адпавядае яго імені “Францішак”. “У сваёй увазе да бедных, францішкане ў сярэдневеччы, былі пратаганістамі нараджэння рынка. У Еўропе, гістарычна, рынкі ствараліся вакол манастыроў і абацтваў. І ў гэтым няма нічога дзіўнага: рынак нараджаецца вакол сеткі адносін, дзе першым таварам для абмену служыць слова”, - падкрэсліў ён. Луіджына Бруні таксама заўважыў, што ў старажытнасці, на рынках не адбываўся абмен з невядомымі людзьмі, але з тымі, каму можна было давяраць. У гэтым кантэксце, паводле яго, актуальна гучаць словы Святога Айца пра сённяшнюю “дыктатуру эканомікі без аблічча”.

Паводле Луіджына Бруні, сёння неабходна адкрыць нанава каштоўнасць “сацыяльнай эканомікі” і “новы дух капіталізма”. “У эканоміцы, пошук асабістага дабрабыту з боку індывідуўма канешне з’яўляецца важным фактарам. Але, ёсць таксама і іншы рухавік, які працаваў на працягу стагоддзяў і сёння знаходзіцца ў крызісе: сацыяльная душа эканомікі, тое, каб яна была часткай сеткі адносінаў і ўзаемнасці. Свет, які губляе гэты дух, гэта свет са слабай эканомікай”, - сказаў навуковец. Ён таксама падкрэсліў важнасць, для эканомікі, такіх паняццяў як “дар” і “этыка”.








All the contents on this site are copyrighted ©.