2013-05-20 09:52:53

Папа: плошча св. Пятра – вячэрнік пад адкрытым небам (поўны тэкст)


RealAudioMP3 19 мая, перад малітвай “Regina Caeli”, Папа падзякаваў прадстаўнікам свецкіх рухаў, новых супольнасцяў, асацыяцый і аб'яднанняў за перажыванне нанава Спаслання Духа Святога, свята якое пачалося 18 мая малітоўным чуваннем. Пантыфік таксама нагадаў жыхароў італьянскага рэгіёну Эмілія- Раманья, якія год таму пацярпелі ад землятрасу, а таксама добраахвотнікаў, якія клапоцяцца пра людзей хворых на рака. “Дарагія браты і сёстры- прывітаў Папа вернікаў прысутных на плошчы св. Пятра- падыходзіць да канца гэтае свята веры, якое пачалося ўчора малітоўным чуваннем і завершылася Эўхарыстыяй сёння раніцай. Гэта новае Спасланне Духа Святога, якое ператварыла плошчу св.Пятра ў Вячэрнік пад адкрытым небам. Мы нанава перажывалі досвед раняшняга Касцёла, аб'яднаўшыся на малітве з Марыяй, Маці Езуса. (Дзеі 1,14). Таксама і мы, ў разнастайнасці харызмаў, зазналі прыгажосць адзінства, быць адным. І гэта з'яўляецца працай Святога Духа, які пастаянна стварае нанава адзінства ў Касцёле.

Я хацеў бы падзякаваць ўсім рухам, асацыяцыям, суполнасцям і касцельным аб’яднанням. Вы з’яўляецеся дарам і багаццем Касцёла. Дзякую, у прыватнасці, усім вам, што прыбылі ў Рым з многіх куткоў свету. Заўсёды нясіце сілу Евангелля! Заўсёды мейце радасць і запал у будаванні адзінства ў Касцёле! Няхай Уваскрослы Пан будзе заўсёды з Вамі, і няхай Маці Божая вас абараняе!

Узгадаем у малітве насельніцтва італьянскага рэгіёна Эмілія-Раманья, якое 20 мая мінулага года пацярпела ад землятрусу. Я таксама малюся за Італьянскую федэрацыю добарахвотных аб'яднанняў у анкалогіі”.
На заканчэнне сваёй кароткай прамовы Францішак падзякаваў усім вернікам за іх любоў да Касцёла і скіраваў да іх свае звычайныя словы: добрай нядзелі, добрых святаў і добрага абеду.








All the contents on this site are copyrighted ©.