2013-05-20 13:43:20

Кардынал Кох: Еўропа патрабуе супольнай “духоўнай манеты”


RealAudioMP3 Адзінства хрысціян магло б стаць важным імпульсам для еўрапейскай інтэграцыі. Такога меркавання прытрымліваецца кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству. Выступаючы перад удзельнікамі форума “Злучаныя дзяржавы Еўропы”, які прайшоў у аўстрыйскай Штырыі, пурпурат адзначыў, што Еўропа не можа быць проста супольнасцю з агульнымі эканамічнымі інтэрэсамі, але побач з еўра мае патрэбу ў “духоўнай манеце”. Паводле яго, дзяржавы маюць патрэбу ў Цэрквах і рэлігійных супольнасцях для таго, каб будаваць і бараніць фундаментальныя каштоўнасці. “Рэлігія, гэта неад’емны рэсурс для салідарнасці”. – сказаў ён.

Кардынал Кох, звярнуў увагу на каштоўнасць экуменізма для аднаўлення грамадскага міра на кантыненце. Ён нагадаў, што экуменічныя працэсы, сталі “фарай” для акрываўленай Еўропы на працягу ХХ ст. Акрамя таго, пурпурат звярнуў увагу на карані секулярызацыі і падзелаў у Еўропе, якія, паводле пачаліся яшчэ у перыяд “вялікай заходняй схізмы” XVI ст. і крывавых рэлігійных войнаў. Паводле пурпурата, у той перыяд католікі і пратэстанты пачалі забываць, што хрысціянства з’яўляецца вельмі важным для захавання міра. Такім чынам, “калі Цэрквы змогуць прымірыцца”, яны будуць больш пераканаўча спрыяць усталяванню, захаванню і абнаўленню грамадскага міра. У гэтым кантэксце, паводле пурпурата, экуменізм – гэта “самы вялікі ўклад хрысціянства ў палітычную будучыню чалавецтва, асабліва заходняга свету”.








All the contents on this site are copyrighted ©.