2013-05-19 12:16:29

Францішак: Святы Дух прыносіць у Касцёл навіну, гармонію і пасылае на місіі


RealAudioMP3 “Сёння ў літургіі мы абмяркоўваем і нанава перажываем Спасланне Духа Святога на Касцёл, што ажыццявіў уваскрослы Хрыстос”, - сказаў папа Францішак падчас Эўхарыстыі, якую ўзначаліў 19 мая на ўрачыстасць Пяцідзесятніцы на плошчы св. Пятра. Сваю гамілію Пантыфік прысвяціў дзеянню Святога Духа, які ўносіць у жыццё Касцёла навіну, запэўнівае яму гармонію і пасылае яго членаў на місіі. Гаворачы пра навіну Бога Святы Айцец адзначыў, што часта яна напаўняе нас страхам, таму што мы адчуваем сябе больш бяспечна, калі ў нас усё пад кантролем, калі мы будуем і плануем наша жыццё ў адпаведнасці са сваімі схемамі і густамі. “Мы часта ідзём за Панам, прымаем Яго, але толькі да пэнага моманту”, - сказаў Пантыфік і дадаў, што нам складана даручыць сябе Яму з поўнай ўпэўненасцю, пагадзіўшыся, каб Святы Дух ажыўляў нас, кіраваў нашым жыццём, каб адкрыў нас на новыя гарызонты. “Але ва ўсёй гісторыі збаўлення, калі Бог аб’яўляецца, Ён прыносіць навіну, перамяняе нас і просіць, каб мы Яму поўнасцю давяралі”, -сказаў Папа.

“Навіна, якую Бог прыносіць у нашае жыццё, з’яўляецца тым, што сапраўды нас рэалізуе, тым што дае нам сапраўдную радасць, сапраўдны спакой, таму, што Бог любіць нас і жадае толькі нашага дабра. Ці мы адкрытыя на “Божыя неспадзяванкі”? А магчыма мы замыкаемся на навіну Святога Духа? Ці ёсць у нас мужнасць, каб стаць на новы шлях, які дае нам навіна Бога?, ці магчыма мы баронімся, замыкаючыся ў пераходных структурах, якія страцілі здольнасць да гасціннасці?”, - запытаўся Папа.

Святы Айцец падкрэсліў, што Дух Святы запэўнівае ў Касцёле гармонію паміж рознымі рухамі, харызмамі. “Дух Святы прыносіць разнароднасць харызмаў, дараў. І гэта вялікае багацце, бо Дух Святы з’яўляецца Духам еднасці, які прыводзіць да гармоніі”, - адзначыў Папа. Калі мы дазваляем сябе весці Духам Святым, то гэтыя багацці, іншасць і разнароднасць, ніколі не становяцца канфліктам, таму што Дух заклікае нас перажываць гэту разнароднасць у камуніі Касцёла. “Касцёльнасць гэта ключавая асаблівасць для кожнага хрысціяніна, для кожнай супольнасці, для кожнага руху. Гэта Касцёл вядзе мяне да Хрыста. Паралельныя шляхі небяспечныя. Калі мы дазваляем сабе выходзіць за рамкі навучання Касцёла і касцёльнай супольнасці і не застаемся ў іх, мы не аб'яднаны з Богам Езуса Хрыста”, - сказаў Пантыфік.

Гаворачы аб місіі Святога Духа Папа параўнай яе да паруса. “Святы Дух з’яўляецца ветрам, які дзьме ў парусы, каб човен мог плысці, а подых і ўдар ветру гэта дары Святога Духа. Без Яго стымула, без Яго ласкі мы не ідзём наперад. Святы Дух дазваляе нам увайсці ў таямніцу Бога Жывога і ратуе нас ад небяспекі гнастычнаага і самастойнага Касцёла, замкнутага ў сабе. Стымулюе нас адкрыць дзверы і выйсці, каб абвяшчаць і сведчаць аб добрым жыцці Евангеллем, перадаваць радасць веры, сустрэчы з Хрыстом. Святы Дух гэта душа місіі. Тое, што адбылося ў Ерусаліме дзве тысячы гадоў таму, не з'яўляецца падзеяй далёкай ад нас, гэта факт, які даходзіць да нас, які становіцца жывым досведам у кожным з нас” , - сказаў Францішак

На канец Папа сказаў, што сённяшня літургія гэта вялікая малітва, праз якую Касцёл просіць Нябеснага Айца, каб аднавіў Спасланне Духа Святога. “Няхай кожны з нас, кожная група і рух у гармоніі Касцёла звяртаецца да Бога,каб прасіць у Яго гэтыя дары”, - адзначыў Францішак.








All the contents on this site are copyrighted ©.