2013-05-18 11:53:48

Францішак сустрэнецца з Прэзідэнтам Італіі


RealAudioMP3 8 чэрвеня папа Францішак прыме на прыватнай аўдыенцыі Прэзідэнта Італіі Джорджа Напалітана. Аб гэтым паведаміў 17 мая італьянскаму інфармацыйнаму агенцтву “ANSA” кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы. Ён таксама нагадаў, што Папа ўжо сустракаўся з палітыкам 19 сакавіка 2013 г., пасля заканчэння яго інаўгурацыйнай св. Імшы. Паводле кс. Ламбардзі, Францішак таксама меў тэлефонную размову з Прэзідэнтам Італіі 24 красавіка, калі апошні быў пераабраны на гэты пост у другі раз. Тады, Святы Айцец прызнаўся што ўражаны прыкладам Напалітана, які згадзіўся ўзяць на сябе абавязкі Прэзідэнта ў складанай палітычнай сітуацыі. “Сваімі паводзінамі Вы сцвердзілі фундаментальны прынцып суіснавання: калі адзінства важнейшае за канфлікт”, - сказаў тады Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.