2013-05-18 10:33:05

Журналіст: Ангела Меркель і Францішак маюць супольныя погляды


RealAudioMP3 “Ангела Меркель мае сапраўдную цікавасць да папы Францішка. Яна чытала яго кнігі выдадзеныя на нямецкай мове і нават цытавала іх”, - адзначыў біёграф канцлера Германіі Волькер Рэзінг. 17 мая, у інтэрв’ю кёльнскай каталіцкай радыёстанцыі “Domradio”, журналіст падкрэсліў, што Ангела Мэркель падзяляе погляды Францішка на сітуацыю ў Еўропе. Пра гэта, яна сама казала падчас з’езда кіраўніцтва Хрысціянскага-дэмакратычнага саюза Германіі, які ўзначальвае. Волькер Рэзінг адзначыў, што Святы Айцец і нямецкі канцлер маюць падобныя погляды на многія праблемы, сярод якіх выклікі звязаныя з секулярызацыяй у Еўропе. Ён нагадаў словы Францішка аб памяньшэнні колькасці вернікаў на Старым кантыненце і тых, хто называе сябе хрысціянамі. “Абарона нашых каштоўнасцяў у глабалізаваным свеце: я думаю, што менавіта на гэта яны маюць супольны позірк”, - сказаў журналіст. Ён нагадаў што, Меркель уздымала пытанне: чаму ў Еўропе распаўсюджваецца гэтага кшталту летаргія? “Яна часта паўтарае да прадстаўнікоў Цэркваў: не апускайце рукі перад абліччам секулярызацыі, паспрыяйце абнаўленню, бо палітыка не ўстане гэтага зрабіць”, - сказаў Рэзінг.








All the contents on this site are copyrighted ©.