2013-05-17 10:37:16

Францішак працягне традыцыі сваіх папярэднікаў


RealAudioMP3 Папа Францішак падтрымае традыцыі сваіх папярэднікаў і будзе наведваць рымскія парафіі. Аб гэтым стала вядома з апублікаванай 17 мая праграмы мерапрыемстваў з удзелам Пантыфіка. Свой пастырскі візіт Святы Айцец здзейсніць 26 мая, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, у рымскую парафію святых Эльжбеты і Захарыі. Апрача таго, таксама па традыцыі, закладзенай папярэднімі Пантыфікамі, у чацвер 30 мая Францішак узначаліць св. Імшу ва ўрачыстасць Цела і Крыві Хрыста і возьме удзел у працэсіі да базылікі Санта Марыя Маджорэ. 29 чэрвеня, ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла, Папа ўручыць паліі прызначаным за апошні год Мітрапалітам. У чэрвені і ліпені Святы Айцец прыме ўдзел у некалькіх адмысловых мерапрыемствах. Так, 2 чэрвеня ён узначаліць у базыліцы св. Пятра Эўхарыстычную адарацыю, а 16 чэрвеня на плошчы перад базылікай правядзе св. Імшу ў Сусветны дзень “Evangelium Vitæ”, прысвечаны абароне жыцця. 7 ліпеня Францішак узначаліць у ватыканскай базыліцы св. Імшу для семінарыстаў і навіцыяў.

Як стала вядома раней, 22 ліпеня Святы Айцец накіруецца ў Бразілію на Сусветныя дні моладзі.







All the contents on this site are copyrighted ©.