2013-05-17 14:53:22

Стала вядома дата візіту Папы на Сардзінію


RealAudioMP3 17 мая стала вядома дата візіту Святога Айца на Сардзінію. Ён наведае марыйны санктуарый у Кальяры 22 верасня 2013 г. Аб гэтым паінфармаваў сам Пантыфік, прымаючы сёння ў Ватыкане групу біскупаў з Сардзініі ў рамках іх візіту “Ad limina apostolorum”. У сваім спецыяльным паведамленні архідыяцэзія Кальяры паінфармавала, што цэнтральным пунктам візіту стане св. Імша на плошчы перад санктуарыем Панны Марыі з Банарыі. Таксама прадбачаны сустрэчы Папы з людзьмі працы, хворымі і моладдзю. Падрабязная праграма візіту будзе апублікавана пазней.








All the contents on this site are copyrighted ©.