2013-05-17 13:08:25

Святы Айцец: духоўнасць “Caritas” – гэта любоў


RealAudioMP3 Касцёл без міласэрнасці, не існуе, лічыць Папа. 16 мая ён сустрэўся з кіраўніцтвам “Caritas Internationalis”. Ён нагадаў, што дзейнасць гэтай дабрачыннай структуры мае падвойнае вымярэнне: сацыяльная дзейнасць у самым шырокім сэнсе гэтага слова, і містычны аспект, “размешчаны ў самым сэрцы Касцёла”. Святы Айцец назваў супрацоўнікаў арганізацыі “асноўнымі сведкамі любові Касцёла”. Францішак нагадаў, што сучасны чалавек жыве ва ўмовах “жорсткага крызісу”, і гэта, на думку Пантыфіка, не толькі эканамічны, культурны крызіс, нават не толькі крызіс веры – гэта крызіс, у якім чалавек пакутуе ад наступстваў нестабільнасці. У сваёй працы, звярнуў увагу Папа, “Caritas” павінен разумець гэта. Ён дадаў, што сёння “існуе дысбаланс у фінансавых інвестыцыях”, і гэта вялікая драма – драма галодных і паміраючых ад хвароб людзей.

Пантыфік звярнуў увагу на патрэбу духоўнага жыцця супрацоўнікаў дабрачыннай арганізацыі. Місія “Caritas”, на яго думку – вярнуць Касцёлу любоў. Францішак запрасіў сабраных не баяцца выходзіць у накірунку экзістэнцыяльных перыферый, дапамагаць, лячыць, падтрымліваць, і, пры гэтым, не забывацца пра пяшчоту і любоў. “Паводле мяне, духоўнасць “Caritas” павінна ісці ў гэтым напрамку”, - адзначыў Святы Айцец.







All the contents on this site are copyrighted ©.