2013-05-17 13:44:47

Папа: даць магчымасць Хрысту сустрэць нас


RealAudioMP3 Праблема не ў тым, што мы грэшнікі, яна палягае на нашым нежаданні змяніцца пад уздзеяннем любові, атрыманай падчас сустрэчы з Хрыстом, лічыць папа Францішак. У цэнтры яго сённяшняй гаміліі на ранішняй св. Імшы быў дыялог паміж Езусам і Пятром, калі Збаўца тройчы запытаўся пра любоў вучня да яго, пасля здрады апошняга. Праблема не ў тым, што мы грэшнікі, адзначыў Святы Айцец, праблема ў нашым нераскаянні, у тым, што мы саромеемся таго, што мы зрабілі.

Пётр змяніўся дзякуючы шматлікім сустрэчам з Езусам, і мы знаходзімся на той жа дарозе, сказаў Пантыфік. Ён заклікаў не баяцца шукаць Хрыста і сустрэч з Ім, ствараць магчымасці для такіх сустрэч. “Езус заўсёды шукае нас, Ён заўсёды побач з намі. Але шмат разоў мы глядзім у іншы бок, таму што ў нас няма жадання гаварыць з Панам або сустракаць Яго”, - звярнуў увагу Францішак. “Сустрэць Пана, але што больш важна, даць Яму магчымасць сустрэць нас – гэта сапраўдная ласка”, - заключыў Пантыфік.







All the contents on this site are copyrighted ©.