2013-05-16 09:42:41

У Ватыканскай абсерваторыі размаўляюць пра Млечны шлях


RealAudioMP3 Навуковая сесія, якая ў гэтыя дні праходзіць у Ватыканскай абсерваторыі, прысвечана выключна адной зорцы – пад назвай “Лебедзь OB2”. З 15 па 17 мая 24 астраномы з Еўропы, ЗША і Чылі ў штаб-кватэры ватыканскага даследчага цэнтра ў Альбана размаўляюць пра феномен гэтай звышяркай зоркі, якая ўваходзіць у склад адной з бліжэйшых да нас ОВ-асацыяцый у Млечным шляху. Даследчыкі лічаць, што ўзнікненне, гісторыя і склад “Лебедзь OB2” можа даць важную інфармацыю для разумення нашай і іншых галактык.

Ватыканская абсерваторыя, заснаваная ў 1576 г., была пераведзена ў 1935 г. у Кастэль-Гандольфа, паколькі ў Рыме з-за электрычнага асвятлення ноччу было занадта светла для навуковых даследаванняў. У 2009 г. абсерваторыя, якой кіруюць езуіты, была перанесена з Папскай летняй рэзідэнцыі ў будынак былога кляштара ў суседнім горадзе Альбана. Тэлескопы, аднак, да гэтага часу знаходзяцца ў Кастэль-Гандольфа. Асноўная ж частка навуковай працы ў цяперашні час вядзецца на гары Грэм у амерыканскай Арызоне, дзе ў 1993 г. была завершана пабудова Ватыканскага тэлескопа новай тэхналогіі з дыяметрам люстэрка 1,8 метра.







All the contents on this site are copyrighted ©.