2013-05-16 09:51:39

Папа: Міланскі эдыкт паспрыяў нараджэнню еўрапейскай цывілізацыі


RealAudioMP3 Папа Францішак прывітаў Патрыярха Канстантынопальскага Барталамея І, які прыбыў у Мілан з нагоды святкавання 1700-годдзя Міланскага эдыкта – дакументу імператара Канстантына, які “абвясціў свабоду веравызнання для хрысціян, адкрыў дарогу Евангеллю і рашуча паспрыяў нараджэнню еўрапейскай цывілізацыі”. У спецыяльнай тэлеграме, скіраванай 15 мая за подпісам кардынала Дзяржсакратара Тарчызіо Бэртонэ, Пантыфік выказаў пажаданне, каб “сёння, як і ў тыя часы, сумеснае сведчанне хрысціян Усходу і Захаду, падтрыманае духам Уваскрослага Хрыста, паспрыяла распаўсюджванню паслання збаўлення ў Еўропе і ўсім свеце”. Святы Айцец пажадаў, каб дзякуючы “дальнабачнасці грамадзянскіх уладаў, паўсюдна паважалася права на публічнае сведчанне ўласнай веры, і, каб без прадузятасці быў прызнаны ўклад, які хрысціянства працягвае ўносіць у культуру і грамадства нашага часу”.








All the contents on this site are copyrighted ©.