2013-05-16 13:58:00

Кс. Ламбардзі: прамова да дыпламатаў дэманструе стыль папы Францішка


RealAudioMP3 Прамова папы Францішка да новых паслоў, акрэдытаваных пры Святым Пасадзе, гэта першае настолькі моцнае выступленне Пантыфіка на тэму сусветных фінансаў і эканамічнага крызісу, адзначыў кіраўнік Залы Друку кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Ён звярнуў увагу, што Святы Айцец у сваёй прамове нагадаў свету палітыкі і фінансаў пра вартасць чалавека і існаванне беднасці. Прадстаўнік Апостальскай Сталіцы адзначыў, што ў сённяшнім выступленні бачыцца працяг той пазіцыі, якую заўсёды займаў кардынал Берголіа па гэтым пытанні. Але ў якасці Папы, гэта яго першая настолькі моцная і ясная прамова, якая яскрава паказвае стыль Францішка, звярнуў увагу кс. Ламбардзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.