2013-05-15 11:11:05

Прэфект Апостальскай Сігнатуры: гомасексуальныя саюзы раскладаюць грамадства


RealAudioMP3 Прызнанне дзяржавай гомасексуальных саюзаў у любой форме, а не толькі ў якасці сужэнства, наносіць шкоду грамадству і сям’і, - сказаў кардынал Рэйманд Лео Бёрк, прэфект Найвышэйшага Трыбуналу Апостальскай Сігнатуры. “Як хтосьці можа казаць, што ён супраць так званых сужэнстваў паміж асобамі аднаго полу, і ў той жа час пагаджацца з тым, што дзяржава ўзаконіла іх дзеянні, супярэчныя прыродзе?”, - сказаў ватыканскі іерарх у інтэрв’ю штотыднёвіку “Tempi”. На яго думку, тыя, хто так сцвярджае, уносіць свой ​​уклад у раскладанне грамадства. “Гэта было добра дакументавана на працягу гісторыі. Сям’я гэтага не вытрымае!”, - адзначыў кардынал.

Ён звярнуў увагу на важнасць так званых маршаў за жыццё. У мінулую нядзелю, як адзіны кардынал, ён прыняў удзел у такім шэсці ў Рыме, якое павітаў папа Францішак на плошчы св. Пятра. Кардынал Бёрк прызнаў, што пратэставаць супраць абортаў можна і іншымі спосабамі, аднак, удзел у маршы за жыццё, гэта нешта іншае. Гэта асабістае сведчанне аб маіх жыццёвых рашэннях. Выходзячы на вуліцу, дэманструецца ўсім, наколькі важная абарона жыцця. І бачачы, як шмат нас ёсць, мы набіраемся сілы, каб даваць сведчанне на працягу года, сказаў прэфект Найвышэйшага Трыбуналу Апостальскай Сігнатуры.







All the contents on this site are copyrighted ©.