2013-05-15 12:17:42

Ватыканскі банк будзе праз інтэрнэт інфармаваць аб сваёй дзейнасці


RealAudioMP3 Інстытут рэлігійных спраў, больш вядомы як Ватыканскі банк, у рамках сваіх намаганняў па большай празрыстасці і верагоднасці, яшчэ ў гэтым годзе адкрые сваю старонку ў сетцы Інтэрнэт. Аб гэтым паінфармаваў кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы. Ён адзначыў што сайт ватыканскай структуры стане ў тым ліку крыніцай падрабязнай інфармацыі пра фінансавую сітуацыю Святога Пасаду. Кіраўнік Ватыканскага банка Эрнст фон Фрэйберг абвясціў аб гэтым рашэнні персаналу банка яшчэ 13 мая.

Па словах кс. Ламбардзі, новы кіраўнік банка (Фрэйберг быў прызначаны 15 лютага 2013 г.) з рашучасцю ажыццяўляе ініцыятывы для прывядзення дзейнасці структуры ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі па барацьбе з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызму. Трэба адзначыць, што міжнародныя эксперты “MONEYVAL” – экспертнай групы Савета Еўропы па ацэнцы мер барацьбы з адмываннем грошай – далі ў ліпені 2012 г. станоўчую ацэнку ватыканскай фінансавай сістэмы.








All the contents on this site are copyrighted ©.