2013-05-14 14:43:46

Ватыканскі іерарх: унесці місійны дух у традыцыйнае душпастырства


RealAudioMP3 Новы дырэктар Папскіх місійных ініцыятыў лічыць, што перад асацыяцыяй стаіць цяжкая, але займальная задача, трымаць вочы і сэрца адкрытымі на велізарныя гарызонты Місіі да народаў (Missio ad Gentes). Зараз у Рыме праходзіць генеральная асамблея арганізацыі. Арцыбіскуп Пратас Ругамбва, для ягога сход стаў першым на гэтай пасадзе, падкрэсліў, што “місійная анімацыя” з’яўляецца душой любой формы супрацоўніцтва; яна патрэбна перш за ўсё Касцёлам са старажытнай традыяй. Адна з самых галоўных задач Папскіх місійных ініцыятыў, унесці місійны дух у якасці ключавога элемента ў традыцыйнае душпастырства.

Паводле арцыбіскупа, падставай існавання папскай асацыяцыі з’яўляецца “раўнівае абераганне сваёй спецыфікі”: анімацыі, навучання, супрацоўніцтва з мясцовымі Касцёламі ў Місіі да народаў. На думку ватыканскага іерарха, унікальнасць Папскіх ініцыятыў не ў тым, што яны збіраюць сродкі для краін, якія развіваюцца, бо гэтым займаюцца і іншыя дабрачынныя арганізацыі, але ў прапагандаванні ўніверсальнасці евангелізацыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.