2013-05-14 12:05:56

Біскуп: для Папы новая евангелізацыя – сінонім місіянерства


RealAudioMP3 Два месяцы таму, 13 сакавіка, на Пасад св. Пятра быў абраны кардынал Хорхе Марыа Берголіа, арцыбіскуп Буэнас-Айрэса, які абраў сабе імя Францішак. Яго ўсмешка, спантаннасць, словы і жэсты за гэтыя два месяцы шмат у чым паўплывалі на свет. Святы Айцец абсалютна шчыры ў сваім захаванні, такі спосаб быцця быў характэрны для яго заўсёды, прызнаўся ў размове з Ватыканскім радыё чалавек, які ведае Пантыфіка ўжо 21 год, дапаможны біскуп архідыяцэзіі Буэнас-Айрэс Эдуарда Гарсія. “Што здзіўляе мяне больш за ўсё у ім, гэта чалавек (...) з духоўнасцю незвычайна моцнай і незвычайна вялікай”, - падзяліўся іерарх.

Біскуп лічыць, што адносіны Францішка з Богам вызначаюць пяшчота і цеплыня, што перадаецца на яго штодзённую дзейнасць. “За час, праведзены ў Буэнас-Айрэсе, як арцыбіскуп ён заўсёды спрабаваў прымірыць сітуацыю, ніколі не даводзіць да крайнасці; яго вопыт паказвае, што Бог суправаджае нас, ідзе з намі, падтрымлівае нас, ведае нашы часы і заўсёды чакае адказу, змены, новага стаўлення”, - лічыць аргентынскі іерарх. Ён перакананы, што Францішак разглядае сваё служэнне як місію бацькоўства.

Біскуп Гарсія падкрэсліў, што ў сваіх закліках выйсці насустрач сучаснаму чалавеку, не замыкацца ў парафіях і дыяцэзіях, Святы Айцец не галаслоўны. Усё гэта было рэалізавана ў Буэнас-Айрэсе ў апошнія дзесяць гадоў. Сінонімам новай евангелізацыі для папы Францішка з’яўляецца слова “місіі”, лічыць іерарх. Менавіта місійнае вымярэнне грае для Пантыфіка галоўную ролю ў служэнні Касцёла.

Святы Айцец быў заўсёды біскупам сярод людзей, і гэта робіць такімі сапраўднымі яго жэсты, перакананы шматгадовы супрацоўнік Францішка.







All the contents on this site are copyrighted ©.