2013-05-11 15:05:10

Пантыфік наведаў у шпіталі кардынала Барагана


RealAudioMP3 Раніцай 11 мая Святы Айцец нечакана наведаў у рымскай клініцы імя Пія ХІ мексіканскага кардынала Хав’ера Лазана Барагана, былога старшыню Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя. Паміж Святым Айцом і 80-гадовым пурпуратам, які чакае аперацыі, адбылася асабістая размова. Трэба нагадаць, што кардынал Бараган, калі ўзначальваў Папскую раду, надаваў вялікую ўвагу праблемам абароны жыцця ад нараджэння да натуральнай смерці, недатыкальнасці эмбрыёнаў, служэння медыцыны на карысць чалавека. У 2007 г. ён наведаў Беларусь.

Сённяшні візіт у шпіталь стаў не першым для Пантыфіка. 15 сакавіка папа Францішак наведаў у той жа клініцы 90-гадовага аргентынскага кардынала Хорхе Мэя, які, дарэчы, пасля курсу лячэння, 7 мая канцэлебраваў разам з Папам св. Імшу ў Ватыкане.








All the contents on this site are copyrighted ©.