2013-05-10 14:01:37

Папа ўказаў на каштоўнасць прыкладу св. Кірыла і св. Мятода


RealAudioMP3 Францішак жадае, каб гістарычны аналіз дзейнасці св. Кірыла і св. Мятода паспрыяў новаму місіянерскаму запалу, прагрэсу на шляху да адзінства паміж хрысціянамі і адкрыццю культурных і духоўных каранёў еўрапейскага кантынента. Аб гэтым гаворыцца ў спецыяльным пасланні Святога Айца да ўдзельнікаў Міжнароднай канферэнцыі “Св. Кірыл і св. Мятод і іх культурная і духоўная спадчына: мост паміж Усходам і Захадам”, якая 9-12 мая праходзіць у славацкай Братыславе. У пасланні, скіраваным за подпісам кардынала Дзяржсакратара Тарчызіо Бэртонэ, звяртаецца ўвага на перакананасць апосталаў славян ў пакліканні кожнага мясцовага Касцёла ўзбагачаць уласнымі дарамі каталіцкую поўню. Паводле Папы, гэта пацвярджае іх евангельскую інтуіцыю адносна таго, што розныя сітуацыі ў жыцці хрысціянскіх Цэркваў не могуць апраўдаць варожасць, разнагалоссі, падзелы ў вызнаванні адзінай веры і практыкаванні любові.

Форум які праходзіць у Братыславе арганізаваны Папскім камітэтам гістарычных навук, Маскоўскім Патрыярхатам Рускай Праваслаўнай Царквы, Акадэмія Навук Расійскай Фэдэрацыі і універсітэтам “Comenius” пад патранажам Прэзідэнта Славакіі Івана Гаспаровіча. Нагодай для канферэнцыі з’яўляецца святкаванне 1150-годдзя з часу прыбыцця св. Кірыла і св. Мятода на тэрыторыю Маравіі, сучаснай Чэхіі і Славакіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.