2013-05-10 14:28:45

Пантыфік: крэатыўная любоў – адказ на эканамічны крызіс


RealAudioMP3 Адкрыць дзверы супольнасцяў, каб сталі месцамі сустрэчы і любові, для тых, хто шукае братэрскай любові, заклікаў папа Францішак у пасланні да ўдзельнікаў Нацыянальнай сустрэчы “Дыяканія 2013”, якая праходзіць у французскім Лурдзе 9-11 мая. Форум адбываецца пад дэвізам “Будзем служыць братэрству. Жыць Касцёлам для бедных”. У ім прымаюць удзел прадстаўнікі каля ста каталіцкіх дабрачынных арганізацый, аб’яднанняў і ініцыятыў, якія дзейнічаюць пад кіраўніцтвам Рады па салідарнасці Канферэнцыі Біскупаў Францыі. У прывітанні, падпісаным кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ, адзначаецца, што адказам на эканамічны крызіс, які асаблівым чынам закрануў самыя ўражлівыя і неабароненыя групы насельніцтва, павінна стаць “крэатыўная любоў”, якое кіруе вера, далёкая ад індывідуалістычных ідэалогій, што пастаянна паглыбляюць беднасць.

З іншага боку падкрэсліваецца, што каталіцкая ідэнтычнасць ніколі не была перашкодай для супрацоўніцтва з іншымі і служэння “на граніцах нашага свету”, таму што Езус хацеў, каб хрысціяне былі “святлом свету” і “знакам дабрыні, спачування, бацькоўскай пяшчотнасці Бога для кожнага чалавека”.








All the contents on this site are copyrighted ©.