2013-05-09 13:10:40

Кардынал Кох: юдэйска-каталіцкі дыялог не перажываў крызісу ў апошнія гады


RealAudioMP3 Юдэйска-каталіцкі дыялог, паводле ацэнкі старшыні Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, падчас пантыфікату Бэнэдыкта XVI не перажываў ніякіх праблем. Наадварот, пасля яго адстаўкі не мала яўрэйскіх лідэраў падкрэслівала, што стасункі ніколі не былі настолькі добрымі, як у гэты час, сказаў кардынал Курт Кох нямецкаму “KNA”. Перагляд тэксту Малітвы вернікаў з Вялікай пятніцы для экстраардынарнай формы св. Імшы рымскага абраду, што адбылося падчас мінулага пантыфікату, паводле іерарха, сведчыць аб добрых інтэнцыях Касцёла адносна вызнаўцаў юдаізму. Таксама “сумленная” рэакцыя Бэнэдыкта XVI на “выпадак Вільямсана” з’яўляецца яшчэ адным доказам гэтага.

Паводле кардынала Коха, таксама папа Францішак быў добра прыняты ў яўрэйскім свеце. Іерарх, адказны ў Рымскай курыі за экуменічныя пытанні і дыялог юдаізмам, задаволены тым, што яўрэйскія партнёры падышлі з вялікім чаканнем і надзея да новаабранага Пантыфіка. Гэта, на думку кардынала, звязана з добрымі адносінамі, якія Святы Айцец, будучы арцыбіскупам Буэнас-Айрэса, меў з мясцовымі рабінамі і яўрэйскімі супольнасцямі.







All the contents on this site are copyrighted ©.