2013-05-08 16:26:47

Францішак пераадолее 19 тыс. км падчас свайго першага замежнага падарожжа


RealAudioMP3 Папа Францішак пераадолее каля 19 тыс. кіламетраў падчас свайго першага замежнага апостальскага падарожжа ў Бразілію 22-28 ліпеня 2013 г. Ужо вядома, што падчас пілігрымкі на лацінаамерыканскі кантынент Пантыфік 13 разоў звернецца да вернікаў: скіруе 3 гаміліі, 9 прамоў і адзін прывітальны зварот. Хоць галоўнай мэтай падарожжа Папы стануць Сусветныя дні моладзі, яно атрымала больш шырокае вымярэнне. У рамках сваёй пілігрымкі папа Францішак наведае 12 розных месцаў, сярод якіх санктуарый у Апарэсідзе, дзе 24 ліпеня ён узначаліць першую св. Імшу. Францішак стане трэцім Пантыфікам, які наведае гэты славуты марыйны санктуарый. Раней гэта зрабілі Ян Павел ІІ – у 1980 г. і Бэнэдыкт ХVI – у 2007 г. Францішак падтрымае традыцыю сваіх папярэднікаў і надасць падарожжу таксама палітычнае вымярэнне: у яго праграме прадугледжаны візіт ветлівасці да Прэзідэнта Бразіліі Дзільмы Русэф.








All the contents on this site are copyrighted ©.