2013-05-08 14:44:09

Папа спачувае ахвярам катастрофы ў Мексіцы


RealAudioMP3 Святы Айцец выказаў свае спачуванні сем’ям загінуўшых падчас трагедыі ў прыгарадзе Мехіка. Тут у выніку выбуху аўтацыстэрны са звадкаваным газам загінулі 22 чалавекі. Акрамя таго, у мясцовыя бальніцы былі дастаўлены больш за 20 чалавек з траўмамі рознай ступені цяжкасці, стан 13 з якіх медыкі ацэньваюць як крытычны. Папа са смуткам прыняў інфармацыю аб выпадку з цяжкімі наступствамі і вялікім уронам. У тэлеграме на імя мясцовага біскупа ён выказаў духоўную блізкасць усім пацярпелым ад гэтай трагедыі, а таксама запэўніў у сваё малітве за загінуўшых у катастрофе. Францішак даручыў іерарху пераказаць свае шчырыя спачуванні сем’ям загінуўшых і пажаданні скарэйшага вяртання да нармальнага жыцця параненым.

Трагедыя адбылася ў штаце Мехіка напярэдадні раніцай: па нявысветленых прычынах аўтацыстэрна са звадкаваным газам перавярнулася, а затым адбыўся выбух. Мноства жыхароў муніцыпалітэту Экатэпек-дэ-Марэлас засталіся без даху над галавой: выбуховая хваля і ўзнікшы пажары знішчылі каля 45 жылых дамоў.







All the contents on this site are copyrighted ©.