Святы Пасад: існуе згода у справе абнаўлення жыцця манаскіх супольнасцяў у ЗША
У дыкастэрыях Апостальскай
Сталіцы існуе згода адносна ролі і значэння жаночых кангрэгацый у ЗША. Аб гэтым гаворыцца
ў спецыяльным паведамленні Святога Пасаду апублікаваным 7 мая. У звароце адзначаецца,
што некаторыя СМІ распаўсюдзілі інфармацыю аб супярэчнасцях, якія існуюць паміж Кангрэгацыяй
Веравучэння і Кангрэгацыя па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў
апостальскага жыцця адносна абнаўлення жыцця жаночых манаскіх супольнасцяў у Злучаных
Штатах. Апостальская Сталіца паведамляе, што супярэчнасцяў не існуе, і усе дыкастэрыі
Святога Пасаду “падтрымліваюць прыгожае і шляхетнае пакліканне амерыканскіх законніц”
і жадаюць, “каб іх сведчанне аб законным жыцці магло развівацца на карысць будучых
пакаленняў”.
Адзначаецца таксама, што 6 мая, адбылася сустрэча паміж кардыналам
Брас дэ Авісам і арцыбіскупам Герхардам Людвігам Мюлерам. “Прэфекты двух Кангрэгацый
шчыльна супрацоўнічаюць у справе дапамогі абнаўленню жыцця манаскіх супольнасцяў у
ЗША і фармуліроўцы “дактрынальнай ацэнкі” дзейнасці Канферэнцыі жаночых манаскіх супольнасцяў”,
- гаворыцца ў паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы.