Папа заклікаў не задавальняцца пасрэдным хрысціянскім жыццём
Папа Францішак заклікаў
з вернікамі рашучасцю імкнуцца да святасці. 7 мая Святы Айцец скіраваў твіт-паведамленне
ў якім чарговы раз звярнуў увагу на неабходнасць быць “гарачымі” хрысціянамі. Папа
напісаў: “Не задавальняйцеся пасрэдным хрысціянскім жыццём; з рашучасцю ідзіце да
святасці”. На патрэбу ў святых вызнаўцах Хрыста Пантыфік ужо казаў у гаміліі прамоўленай
падчас св. Імшы ў нядзелю 5 мая. Звяртаючыся да сабраных у Рыме прадстаўнікоў каталіцкіх
брацтваў, Папа нагадаў, пра гістарычную ролю гэтай важнай касцёльнай рэальнасці. Ён
падкрэсліў, што брацтвы заўсёды былі “кузніцамі святасці”, а прыналежнасць да іх павінна
пабуджаць “больш любіць Езуса”.