2013-05-07 14:23:44

Папа: добры хрысціянін не наракае, але з радасцю змагаецца з цяжкасцямі


RealAudioMP3 Нават сярод няшчасцяў хрысціянін не павінен быць смутным, але заўсёды павінен сведчыць пра радасць Хрыста. На гэта звярнуў увагу папа Францішак падчас св. Імшы, якую ён узначаліў у Доме св. Марты раніцай 7 мая. У гаміліі Пантыфік указаў на прыклад св. Паўла і Сілы, якія былі кінуты ў вязніцу за абвяшчэнне Евангелля. Паводле Папы, яны былі радаснымі, бо наследавалі Езуса на шляху мукі. Паводле Святога Айца “уваход у цярпенне” – гэта шлях, якому Езус вучыць нас – хрысціян. “Гэта працэс (...) хрысціянскай сталасці, шлях, які трэба прайсці праз цярпенні. Гэта працэс, які патрабуе часу, які не робіцца з дня на дзень: ён адбываецца на працягу ўсяго жыцця. Ён як добрае віно”, - сказаў Папа. Францішак нагадаў пра шматлікіх мучанікаў, якія былі радаснымі “чакаючы моманту смерці”. Некаторыя з іх ішлі на “мучаніцтва”, як на “на вяселле”. Такая пазіцыя, паводле Святога Айца, гэта нармальная хрысціянская пазіцыя. Паводле яго, тут гаворка ідзе не пра мазахізм – задавальненне ад болю, але ад свядомасці, што пакуты дапамагаюць ісці шляхам Езуса.

Папа звярнуў увагу на тое, што калі прыходзяць пакуты – узнікае шмат спакусаў, адной з якіх з’яўляецца нараканне. “Хрысціянін, які наракае, перастае быць добрым хрысціянам”, - сказаў Пантыфік і нагадаў, пра прыглад Езуса, які ў цярплівым маўчанні прымаў крыжовую смерць. Францішак падкрэсліў, што Езус у сваім цярпенні не казаў шмат, а прамовіў толькі два ці тры неабходныя словы. Аднак, нягледзячы на гэта, Яго цярпенне не было сумным. Балючым – так, але не не сумным. Папа адзначыў, што Езус меў спакой у сэрцы. Паводле Святога Айца, цярпенне дазваляе зрабіць больш глыбокім хрысціянскі супакой, стаць больш моцным ў Хрысце.

“Папросім Пана аб ласцы хрысціянскага цярпення, якое дае спакой, цярпенні ў сэрцы, радасным цярпенні, каб заўсёды станавіцца маладымі, як добрае віно: больш маладымі з гэтай абноўленай пасхальнай маладосцю духа”, - заклікаў Святы Айцец.

Зараз з Пантыфікам уЭўхарыстыі прынялі удзел супрацоўнікі “Фабрыкі св. Пятра” – ватыканскай установы, якая займаецца абслугоўваннем, упарадкаваннем і ўпрыгожаннем базылікі св. Пятра.








All the contents on this site are copyrighted ©.