2013-05-06 13:25:31

Францішак сустрэўся з Прэзідэнтам Швейцарыі


RealAudioMP3 6 мая папа Францішак прыняў на прыватнай аўдыенцыі ў Апостальскім палацы Ватыкана Прэзідэнта Швейцарыі Улі Маўрэра. Палітык затым сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ, якога суправаджаў сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі, арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці. “Падчас сардэчныя размоў было падкрэслена высакароднае шматвяковае служэнне Папскай швейцарскай гвардыі, у сувязі са штогадовай прысягай яе новых рэкрутаў”, - адзначаецца ў спецыяльным паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы. Акрамя таго было выказана супольнае жаданне далейшага ўмацавання добрых адносін паміж Святым Пасадам
і Швейцарскай Канфедэрацыяй, а таксама ўмацаванне супрацоўніцтва паміж Каталіцкім Касцёлам і ўладамі краіны. На прыканцы былі абмеркаваны тэмы, якія прадстаўляюць агульны інтарэс, такія, як абарона правоў чалавека, адукацыя моладзі і міжнароднае супрацоўніцтва на карысць развіцця справядлівасці і міру ў свеце.








All the contents on this site are copyrighted ©.