2013-05-06 14:16:09

Францішак заклікае хрысціян, каб іх жыццё было сведчаннем Божай міласэрнасці


RealAudioMP3 6 мая папа Францішак змясціў наступнае твіт-паведамленне на сваім мікраблогу ў “Твітэры”: “Будзем прасіць Пана,каб усё нашае хрысціянскае жыццё было яркім сведчаннем Яго міласэрнасці і любові”.

Як адзначыў сёння ў інтэрв’ю італьянскай агенцтву “SIR” сакратар Папскай рады па сродках масавай камунікацыі кс. прэлат Пол Тіге, прамы і сінтэтычны стыль пасланняў Францішка ідэальна падыходзіць да гэтай сацыяльнай сеткі. “Францішак выкарыстоўвае прамую мову і шмат метафар, якія кранаюць чытача кароткімі сказамі ”, - адзначыў святар.

Ён паінфармаваў аб тым, што акаўнт Папы ў “Твітэры” мае ўжо больш за 6 млн. прыхільнікаў. Самымі папулярнымі моўнымі старонкамі профілю Папы з’яўляюцца англійская і іспанская: кожная з іх мае больш за 2 млн.257 тыс. чалавек.








All the contents on this site are copyrighted ©.