Новыя рэкруты Швейцарскай гвардыі складуць прысягу Пантыфіку
Кожны год 6 мая наваабранцы
Папскай швейцарскай гвардыі складаюць прысягу на вернасць Святому Айцу: “служыць яму
верна, аддана і сумленна”. Гэтая цырымонія традыцый праходзіць 6 мая. Менавіта ў
гэты дзень у 1527 г.адбылася бітва гвардзейцаў з 20-ці тысячнай арміяй імператара
Карла V. Абараняючы Папу Клімента VII,147 гвардзейцаў аддалі жыццё. Дзякуючы гераізму
швейцарскіх салдатаў Пантыфік здолеў укрыцца ў замку Святога Анёла і не трапіць у
палон.
Сярод 35 рэкрутаў, якія сёння прымуць прысягу: 28 паходзіць з нямецкамоўнай
часткі Швейцарыі, 6 з французскай і адзін з італьянскай. “Мы з’яўляемся ахоўнікамі
і сведкамі радасці вернікаў у вельмі прыгожы момант для Касцёла”, - сказаў камендант
Швейцаркай гвардыі, палкоўнік Данель Анрыг. Ён падкрэсліў, што зараз на плошчы св.Пятра
пануе атмасфера вялікай радасці ў сувязі з абраннем на Пасад св. Пятра кардынала Берголіа.
“ Прадстаўнікі Швейцарскай гвардыі некалькі дзён таму прынялі ўдзел у св.Імшы, цэлебраванай
Папам у Доме св. Марты. Падчас яе Францішак, звяртаючыся да іх, сказаў: Касцёл жадае
вам усяго найлепшага, таксама і я”, - нагадаў словы Францішка камендант Швейцарскай
гвардыі Данель Анрыг.
На ўрачыстасці прысягі ў Ватыкане, будуць прысутнічаць
некаторыя кардыналы, прадстаўнікі Рымскай Курыі і шматлікія госці. Спецыяльна на ўрачыстасць
у Ватыкан прыбыў Прэзідэнт Швейцарыі Улі Маўрэр.